Pavol Janik

1956 / Bratislava

New York (Вelarusian)

На гарызантальным люстры
распасцёртага заліва
тырчаць вастрыі вугластага города,
утыкаючыся непасрэдна ў зорнае неба.

У мільгатлівым моры ліхтароў
дзівосна церпяць крушэнне
фліртуючыя вабнасцю лодачкі
на тваіх узбуджаюльных нагах,
якія плывуць у падпалубе
вячэрняга парчовага ўбору.

Неспадзявана мы прападаем без вестак,
як іголкі ў лабірынтах станіолю.

Нейкія рэчы мы ўспрымаем асабліва -
даўжэзныя лімузіны,
вылінялых вавёрачак у Цэнтраль-парку
і металічнае цела мёртвай Свабоды.

У Нью-Ёрку нарэшце змяркае.

Запальваецца зіхоткая цемра.

Тысячаражковы ліхтар мегаполіса
запісвае штовечара на бліскучай паверхні вады
Эйнштэйнаву згадку пра хуткасць святла.

А яшчэ да гэтага змрок залівае
cpэбранае палатно нью-ёркскага неба
гекталітрамі галівyдскай крыві.

Куды кіруе імперыя з мармуру і шкла?
Куды нацэлены ракеты гонкіх небадзёраў?

Бог купляе сабе хот-дог
на дне шасцідзесяціпавярховай вуліцы.

Бог - негр,
і любіць шэры колер бетону.

Нарадзіўся cын caмого ceбя
у картоннай каробачцы
найноўшай мадэлі раба.
258 Total read